Як адзначаюць удзельніцы прагулкі, чыноўнікі ўскладаюць кветкі да помнікаў, але забываюць пра жывых людзей. Чарнобыльцаў пазбаўляюць ільгот, яны атрымліваюць маленькія пенсіі і не могуць дазволіць сабе нармальнае лячэнне. Як і пры СССР праўда замоўчваецца і хаваецца.
Дзяўчаты ў бел-чырвона-белым змянілі колер адзення ў памяць аб чарнобыльскай катастрофе ФОТЫ
У 35-ю гадавіну Чарнобыльскай катастрофы дзяўчаты ў бел-чырвона-белым змянілі колер адзення і парасонаў у знак смутку аб ахвярах катастрофы і яе наступствах і прагуляліся ўздоўж аднаго з дамоў сталіцы, куды перасялілі чарнобыльцаў і ліквідатараў аварыі, паведамляе Tut.by.