Дзе менавіта і калі перакрыюць дарогу?

Меркавана з 1 мая па 1 жніўня закрыюць рух усіх відаў транспарту, уключаючы грамадскі, па вуліцы Брылеўскай ад праспекта Жукава да вуліцы лейтэнанта Кіжаватава. Вось як выглядае ўчастак, які перакрыюць.

Як аўтобусы будуць аб'язджаць?

Некаторыя аўтобусы накіруюць па вуліцы Вірскай (яна ідзе амаль паралельна ўчастку Брылеўскай, які закрыюць), іншыя накіруюць проста праз квартал «Мінск Свет».

рух аўтобусаў маршруту №45 арганізуецца па вуліцах Кіжаватава, Вірскай, Брылеўскай, Чкалава і далей па маршруце ў абодвух напрамках з усімі прыпынкамі на змененым участку;

аўтобусы №53 пойдуць па вуліцах Кіжаватава, Леаніда Левіна, Міхаіла Савіцкага, Бялградскай, Аэрадромнай, Чкалава і далей па маршруце ў абодвух напрамках з такімі прыпынкамі на змененым участку «»Брэсцкая» па вуліцы Леаніда Левіна, «Авакяна» па вуліцы Аэрадромнай (у напрамку дыспетчарскай станцыі «Дружная»), «Стары аэрапорт» па вуліцы Аэрадромнай (у напрамку Авакяна);

аўтобусы №82С ад вуліцы Казінца пойдуць па Кіжаватава, Леаніда Левіна, Міхаіла Савіцкага, Бялградскай, Аэрадромнай і далей па маршруце з такімі прыпынкамі на змененым участку: «Брэсцкая» па вуліцы Леаніда Левіна; з боку Серабранкі ў напрамку канчатковага пункта Каржанеўскага — па вуліцах Аэрадромнай, Брылеўскай, Вірскай, Казінца і далей па маршруце з прыпынкам «Караткевіча» па вуліцы Вірскай;

аўтобусы №107 у напрамку ДС «Кунцаўшчына» пойдуць па вуліцах Казінца, Вірскай, Брылеўскай, праспекце Жукава і далей па маршруце з выкананнем на змененым участку прыпынку «Казінца» па вуліцы Вірскай, з боку ДС «Кунцаўшчына» ў напрамку канчатковай на Каржанеўскага — па праспекце Жукава, вуліцах Аэрадромнай, Бялградскай, Міхаіла Савіцкага, Леаніда Левіна, Кіжаватава, Казінца і далей па маршруце з такімі прыпынкамі на змененым участку: «Брылеўская» па Аэрадромнай, «Брэсцкая» па Кіжаватава;

для аўтобусаў № 82С, 84, 124 перанясуць прыпынак «Авакяна» пры руху ў напрамку вуліцы Дзянісаўскай — на часовую ўладкаваную пляцоўку на 200 метраў наперад за скрыжаваннем з вуліцай Бялградскай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна