Дзьмітры Кучук, лідэр партыі, архіўнае фота.

Як паведаміў Свабодзе старшыня «Зялёных» Дзьмітры Кучук, невядомыя асобы настойліва прарываліся ў офіс партыі, але ім не адчынілі.

Паводле Кучука, якраз у гэты час адбываўся інтэрнэт-маратон да 35-й гадавіны чарнобыльскай катастрофы, ён быў запрошаны ў жывы эфір.

Неўзабаве пасьля гэтага раптоўна зьнікла сьвятло і, як, вынік, інтэрнэт-сувязь. Таксама не працуе стацыянарны тэлефон.

Хоць спробы невядомых трапіць у памяшканьне спыніліся, у пад’езьдзе і на вуліцы стаяць некалькі чалавек у цывільным, паведаміў Дзьмітры Кучук.

Палітык гэта зьвязвае з тым, што ён быў сярод заяўнікаў традыцыйнай акцыі «Чарнобыльскі шлях», якую менскія ўлады не дазволілі. Верагодна, сілавікі асьцерагаюцца, што хтосьці ўсё ж выйдзе ўшанаваць ахвяраў катастрофы.

Паводле Кучука, пра гэта сьведчаць і калёны спэцтэхнікі, якія рушаць праспэктам Незалежнасьці ад месцаў дысьлякацыі ў мікрараёне Ўручча ў бок цэнтру. Тут і пазадарожнікі з мабільнай агароджай, і аўтазакі, і тэнтаваныя грузавікі для перавозкі асабовага складу ўнутраных войскаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?