Фота Wikipedia.org

Калі сёння раніцай стала вядома, што «Оскар» за найлепшую рэжысуру ўпершыню ў гісторыі атрымала кітаянка, кітайскія сацыяльныя сеткі і СМІ запоўніліся віншаваннямі. Аднак да сярэдзіны дня ўсе пасты былі выдаленыя.

Пошук імя рэжысёркі ў Baidu і Sogou, галоўных пошукавых сістэмах Кітая, выводзіў на спасылкі пра папярэднія шматлікія ўзнагароды Хлоі Чжаа, але нічога не было наконт «Оскара».

Два рэпарцёры кітайскіх дзяржаўных СМІ паведамілі The Wall Street Journal, што Аддзел прапаганды Камуністычнай партыі Кітая загадаў нічога не паведамляць пра перамогу Хлоі Чжаа.

Міністэрства замежных спраў Кітая адмовілася каментаваць выдаленне паведамленняў, бо «гэта не дыпламатычнае пытанне».

У пачатку гэтага года Хлоя Чжаа сутыкнулася з крытыкай у сацыяльных сетках пасля таго, як карыстальнікі распаўсюдзілі яе інтэрв’ю за 2013 год, у якім рэжысёрка згадала Кітай свайго дзяцінства і маладосці і назвала яго месцам, «дзе паўсюль была хлусня».

Хлоя Чжаа жыла ў Кітаі да 17 гадоў, пасля паехала вучыцца ў ЗША і там засталася.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?