Фота Pixabay

Фота Pixabay

Карыстальнікі айфонаў цяпер могуць разблакаваць свой тэлефон у масцы. Раней функцыя Face ID рэагавала толькі на адкрыты твар, але распрацоўшчыкі палічылі такое абнаўленне важным ва ўмовах пандэміі. Аднак гэта функцыя будзе працаваць толькі пры наяўнасці ў карыстальніка Apple Watch, паведамляе BBC. 

Акрамя гэтага, у iOS дадалі функцыю, з дапамогай якой карыстальнікі могуць забараніць мабільным дадаткам адсочваць іх актыўнасць для падбору рэкламы. Цяпер пры запампоўванні кожнага дадатка, які хоча атрымаць доступ да актыўнасці, карыстальніка запытаюць, ці дазваляе ён адсочваць сябе.

У iOS з’явіліся новыя эмоджы, сярод якіх барадатая жанчына, забінтаванае сэрца, твар у аблоках і іншыя. Больш за тое, цяпер можна выбіраць разныя адценні скуры ў парах з сардэчкам.

Да таго ж, галасавы памочнік Siri цяпер будзе шматгалосым. Раней Siri размаўляла толькі адным тэмбрам, закладзеным у яе распрацоўшчыкамі. Але цяпер опцый будзе больш, і карыстальнікі змогуць выбіраць прыемны для іх тэмбр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0