Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей быў заўважаны ў нядзелю на рэйсе Мінск—Франкфурт. Але нямецкі горад не стаў канчатковым пунктам праграмы чыноўніка. Ён паляцеў некуды далей.
Дарэчы, тым самым рэйсам таксама ляцелі мітрапаліт Філарэт і каардынатар Хартыі-97 Андрэй Саннікаў. З гэтымі двума яснасці больш.
Уладыка Філарэт прыляцеў у Франкфурт на чатыры дні «ў госці да сяброў».
Саннікаў жа накіроўваўся ў Вашынгтон.
0
0
0
0
0
0