Foto: Adam Guz/KPRM

Foto: Adam Guz/KPRM

З 4 мая пачнуць працаваць гандлёвыя цэнтры, буйныя крамы і мэблевыя крамы. Дзеці з 1-3 класаў пачатковых школ пасля майскіх святаў вернуцца ў школы ў стацыянарным рэжыме. Музеі будуць працаваць пры захаванні санітарных нормаў. Плануецца, што ўсе школьнікі вернуцца да стацыянарнай вучобы 29 мая. Таксама ў гэты дзень будуць адкрыты, між іншым, спартыўныя залы. Але гэта пакуль толькі планы, усё залежыць ад развіцця эпідэміі. На працягу апошніх дзён фіксавалася меншая колькасць хворых, чым на працягу апошніх тыдняў, сёння было паведамлена пра амаль 8,9 тыс. новых захворванняў. 

«Мы павінны падыходзіць да адмены абмежаванняў спакойна і асцярожна. Гэты план залежыць ад канкрэтных крытэрыяў. Вірус не знікне за адну ноч. Мы павінны захаваць магчымасць хуткага рэагавання ў выпадку росту колькасці інфекцыяў», — сказаў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі.

За ўвесь час у Польшчы зафіксавана 2 млн 768 тысяч выпадкаў каранавіруса, гэта сёмае месца ў Еўропе. Памерлі 65 897 чалавек. Учора было зафіксавана 5 707 выпадкаў каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0