Чые людзі прыйшлі п'янымі на Кангрэс еўрапейскага выбару?

Старшыня аргкамітэту Сацыял‑дэмакратычнай партыі «Свабода» Сяргей Скрабец выбачыўся за некарэктныя паводзіны некаторых з дэлегатаў ад яго групоўкі падчас Кангрэсу еўрапейскага выбару і выказаў меркаванне, што гэта была правакацыя: «Гэта ўвогуле не нашыя людзі. Гэта людзі, якія належаць да аднаго вядомага грамадскага аб’яднання, нядаўна зарэгістраванага з вельмі падобнай назвай<...> На сённяшні дзень яны ўжо самі прызналіся, што атрымалі заданне ад кіраўніцтва свайго руху дыскрэдытаваць Еўрапейскі кангрэс».

Віктар Карняенка, намеснік старшыні Руху за Свабоду, заяўляе, што гэта паклёп: «Ніякага дачынення Рух за Свабоду не мае ні да тых падзей, ні да тых людзей, якіх нехта там частаваў півам. Палітычны імпатэнт спадар Скрабец адзначыўся яшчэ і хлуслівасцю. Нас не цікавяць падзеі, якія не датычаць працы з людзьмі і не маюць канкрэтных вынікаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?