Tut.by

Згодна з пратаколам, Дзяніс «узяў удзел у пікетаванні шляхам размяшчэння на акне налепак у выглядзе аблокаў, цюльпанаў і рамонкаў бел-чырвона-белай расфарбоўкі, што формаўтвараюць БЧБ-сцяг, а таксама вывесіўшы на балконе ручнікі бел-чырвона-белага колеру для дэманстрацыі грамадзянам сваіх палітычных інтарэсаў», паведамляюць праваабаронцы.

Сам Музыкін сцвярджае, што жалюзі ўвесь час былі зачыненыя, таму налепак не было відаць. Па яго словах, вісяць яны, хутчэй, асабіста для яго.

У выніку — 13 сутак. Дома яго будуць чакаць дзеці чатырох і шасці гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру