Чым заняцца ў спёку? Можна, напрыклад, пагуляць у пляжны валейбол,
фота wyblog.us
Прагноз надвор’я ў Беларусі на 23—25 чэрвеня.
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 23 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўночна‑ўсходні 5—10 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—19°C, днём плюс 25—30°C.
У Мінску 23 чэрвеня пераменная воблачнасць. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўночна‑ўсходні 5—10 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 15—17°С, днём плюс 26—28°С.
У наступныя двое сутак, 24 і 25 чэрвеня, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Днём у асобных раёнах магчымы град. Вецер паўночна‑ўсходні, усходні 7—12 м/с, днём пры навальніцах у асобных раёнах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—20°C,
днём плюс 22—29°C, па поўдні плюс 30—33°C.
У Мінску 24 чэрвеня будзе воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Вецер паўночна‑ўсходні, усходні 7—12, днём пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 16—18°С, днём плюс 24—26°С.