Фота CNN

Фота CNN

71-гадовая Эліза Лутц і 67-гадовы Хары Дэкерс сталі шчаслівымі ўладальнікамі лічбавага ключа — мабільнага дадатку, які дазваляе адчыніць дзверы шэрага будынка ў Эйндховене, што на поўдні Нідэрландаў, піша CNN.

Аднапавярховы надрукаваны дом з прасторнай вітальняй і дзвюма спальнямі мае плошчу каля 93 квадратных метраў.

Гэты дом стаў першым з пяці запланаваных будынкаў ад Project Milestone — першага ў свеце праекта будаўніцтва камерцыйнага жытла, цалкам надрукаванага на 3D-прынтары.

Будынак будзе прыдатным для жыцця на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Архітэктары пабудавалі дом знешне падобным да валуна, каб ён упісваўся ў навакольныя краявіды.

Дом складаецца з 24 бетонных элементаў, якія надрукавалі на заводзе ў Эйндховене. Затым элементы даставілі на будаўнічую пляцоўку і размясцілі на фундаменце. Агулам друк дома доўжыўся 120 гадзін.

Арэнда такога жытла складае 800 еўра за месяц.

У метадзе 3D-друку выкарыстоўваецца вялізная рабатызаваная рука з соплам, якая размяркоўвае спецыяльны бетон на стале для 3D-друку.

Многія разглядаюць 3D-тэхналогію як спосаб скараціць выдаткі на будаўніцтва жытла і знізіць уздзеянне на экалогію за кошт меншай колькасці выкарыстанага цэменту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0