Паведамляецца, што ў перыяд пратэстаў асобныя вайскоўцы і супрацоўнікі сілавых ведамстваў «нагняталі пратэсныя настроі ў грамадстве, арганізоўвалі і ўдзельнічалі ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, размяшчалі ў сетцы інтэрнэт экстрэмісцкія матэрыялы, заклікалі да радыкальных дзеянняў, публікавалі асабістыя даныя дзяржаўных службоўцаў, журналістаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, выступалі з абвінавачваннямі, абразамі і пагрозамі на іх адрас».

«Такія дзеянні не сумяшчальныя са статусам вайскоўца і супрацоўніка сілавога ведамства», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Пазбаўленне званняў такой вялікай колькасці сілавікоў не мае прэцэдэнту ў гісторыі Беларусі і паказвае, наколькі неадназначныя настроі пануюць у сілавых структурах. 

Сілавікі, якія выступаюць супраць дыктатуры і за свабодныя выбары, аб'ядналіся ў ініцыятыву ByPol. Пасля таго, як ByPol апублікаваў шэраг дакументаў і аўдыёзапісаў знутры сілавых структур, яго тэлеграм-канал уключылі ў спіс экстрэмісцкіх, а яго каардынатараў — у спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0