У вашынгтонскім метро адбылося буйное надзвычайнае здарэнне. У гадзіну пік на самай загружанай «чырвонай» лініі сутыкнуліся два цягнікі. Параненыя больш за 70 чалавек, некалькі пасажыраў загінулі.

Здарэнне адбылося каля 17‑й гадзіны 22 чэрвеня (каля 00:00 паводле мінскага часу) на поўначы амерыканскай сталіцы. У гадзіну пік на самай загружанай лініі метро з рэек сышоў цягнік, які складаўся з пяці вагонаў. Ён рухаўся маршрутам ад станцыі Shady Grove у напрамку станцыі Glenmont.

На даехаўшы да канцавой станцыі чатыры прыпынкі, з невядомых пакуль прычын цягнік сышоў з рэек. Reuters перадае, што гэта адбылося паміж станцыямі Fort Totten і Тakoma. Састаў з усяе сілы ўрэзаўся ў цягнік, што стаяў наперадзе.

Сутыкненне было настолькі моцным, што некаторыя вагоны папросту сплюшчыла. Выратавальнікам давялося разразаць вагоны, каб дастаць адтуль пасажыраў.

Паводле стану на 08:00 пацярпелых 76 чалавек, у большасці — лёгкія раненні. Два чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане. Колькасць загінулых дакладна невядомая.

СМІ кажуць пра шэсць чалавек.

Паводле газета.ру

Фота daylife.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0