Гісторыя

Знаходка архівістаў: маршал Ракасоўскі нарадзіўся не ў Варшаве, а ў беларускіх Целяханах

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адшукалі запіс аб нараджэнні маршала Савецкага Саюза і маршала Польшчы Канстанціна Ракасоўскага.

Запіс адшукаў ураджэнец вёскі Соміна Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Уладзімір Міхайлавіч Абрамчук у час працы ў чытальнай зале НГА Беларусі пры даследаванні ўласнага радаводу.

Як сведчаць новаадшуканыя дакументы, Канстанцін Канстанцінавіч (Ксавер'евіч) Ракасоўскі нарадзіўся на беларускай зямлі — у мястэчку Целяханы Пінскага павета Мінскай губерні (сёння Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці).

Сам маршал у розныя часы падаваў розныя месцы і нават даты свайго нараджэння. Згодна з аднымі звесткамі, ён нарадзіўся 9 (21) снежня 1894 г., згодна з другімі — 9 (21) снежня 1896 г. Месцамі нараджэння значыцца то Варшава, то Вялікія Лукі Пскоўскай вобласці Расіі. Паколькі біёграфам маршала ніяк не ўдавалася знайсці запіс у метрычных кнігах, пытанне аб дакладным месцы і часе нараджэння заставалася адкрытым.

Згодна са знойдзеным запісам, хлопчык Канстанцін, сын двараніна Ксаверыя Вікенцьевіча Ракасоўскага, рымска-каталіцкага веравызнання, і яго жонкі Антаніны Іванаўны, праваслаўнага веравызнання, нарадзіўся 3 (15) верасня 1889 г., а 4 (16) 1889 г. і быў ахрышчаны ў Свята-Троіцкай Целяханскай царкве.

Атрымліваецца, Канстанцін Ракасоўскі быў на пяць ці нават на сем гадоў старэйшым, чым гэта было занатавана ў яго пазнейшых дакументах. Даследчыкам было вядома, што маці будучага маршала Антаніна Аўсянікава, якая памерла ў 1911 г., была родам з Целяханаў. Аднак ніхто не мог падумаць, што ў гэтым жа мястэчку нарадзіўся і сам Канстанцін.

Як высветлілі архівісты, каранямі род маці Ракасоўскага паходзіць з маёнтка Туляцічы суседняга Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (сёння Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці).

Для генеалогаў і ўсіх аматараў гісторыі радавод Канстанціна Ракасоўскага абяцае шмат адкрыццяў. Тым не менш вельмі важным з’яўляецца факт таго, што адзін з маршалаў Перамогі, камандуючы войскамі 1-га Беларускага фронту, камандуючы Парадам Перамогі 1945 г. нарадзіўся на беларускай зямлі і меў беларускія карані, адзначаецца ў паведамленні ў фэйсбуку НГАБ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сын Пяткевіч вярнуўся з ЗША, займаецца кансультацыямі па крыптавалюце. І заадно падпрацоўвае стажорам у БДУ11

Сын Пяткевіч вярнуўся з ЗША, займаецца кансультацыямі па крыптавалюце. І заадно падпрацоўвае стажорам у БДУ

Усе навіны →
Усе навіны

Вядучы «Краіны для жыцця» Салянкоў аб заявах Пазняка: «Калі чалавек еб***ўся, трэба аб гэтым так і гаварыць»128

Алексіевіч: Вось вы з’ехалі, паўмільёна людзей, як быццам вас і не было16

Механікі з Гродна пабудавалі «Валгаці» — з Bugatti і «Волгі». Машына сапраўды прымусіць азірнуцца13

Няма кухні, затое ёсць два жылыя пакоі. У цэнтры Мінска прадаецца цікавая аднапакаёўка. Як так здарылася?3

У Польшчы знікла 28-гадовая беларуска — яна не выходзіць на сувязь ужо больш за тыдзень

Дзверы маскоўскай кватэры Лёвы з «Бі-2» падпалілі невядомыя3

Маладую мінчанку, якая займалася альтэрнатыўнай медыцынай, асудзілі па трох палітычных артыкулах. Імаверная прычына — каментары ў тэлеграме2

Вучэнні «Захад-2025»: ці нападзе Расія на краіны Балтыі?10

Рэдкае нябеснае відовішча: адразу ўсе сем планет стануць на гэтым тыдні ў адну лінію2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Пяткевіч вярнуўся з ЗША, займаецца кансультацыямі па крыптавалюце. І заадно падпрацоўвае стажорам у БДУ11

Сын Пяткевіч вярнуўся з ЗША, займаецца кансультацыямі па крыптавалюце. І заадно падпрацоўвае стажорам у БДУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць