Прыняцце гэтага рашэння міністрамі абароны краін — сябраў супольнасці чакаецца 6 мая.

«Гэта вельмі важна для трансатлантычнага супрацоўніцтва і эфектыўнага ўзаемадзеяння паміж краінамі ЕС і іх саюзнікамі па НАТА», — прыводзіць агенцтва словы крыніцы.

Паводле яе даных, галоўная мэта PESCO заключаецца ва ўдасканаленні працэсу абмену інфармацыяй паміж сябрамі ЕС і паслабленні бюракратычных працэдур на межах, у тым ліку ўзгаднення мытных правіл для забеспячэння хуткага разгортвання і спрошчанага парадку трансгранічнага перакідання вайсковай тэхнікі НАТА па Еўропе.

Крыніца не выключыла, што да праграмы могуць далучыцца і іншыя дзяржавы, якія не ўваходзяць у ЕС. У прыватнасці, гаворка можа пайсці пра Вялікабрытанію.

Праграма PESCO была зацверджана ЕС у 2017 годзе з мэтай сумеснага развіцця абараназдольнасці, яе даступнасці для еўрапейскіх вайсковых аперацый. Свой удзел у праграме пацвердзілі 25 краін Еўрасаюза. У Брусэлі падкрэсліваюць, што PESCO не стане канкурэнтам НАТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0