29 і 30 чэрвеня прадстаўнікі кангрэса ЗША наведаюць Беларусь у межах візіту ў краіны Балтыі і Балкан.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў камітэце кангрэса ЗША па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (Хельсінкская камісія).

Старшыня Хельсінкскай камісіі сенатар Бенджамін Кардэн і сустаршыня Элсі Хастынгс узначаляць дэлегацыю, якая 26 чэрвеня — 3 ліпеня наведае Боснію і Герцагавіну, Беларусь, Літву. У дэлегацыю таксама ўвайшлі члены сената і дэпутаты палаты прадстаўнікоў. Запланаваны сустрэчы з уладамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Мэта паездкі — умацаванне бяспекі, правоў чалавека і міжнароднага супрацоўніцтва. У Вільнюсе дэлегацыя возьме ўдзел у сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Паведамляецца, што візіт кангрэсменаў у Мінск пройдзе на самым высокім узроўні за апошнія дзесяць гадоў. Сустрэча з прэсай адбудзецца 30 чэрвеня ў амерыканскай дыпмісіі.

Пасольства ЗША у Мінску і МЗС Беларусі падрабязнасці візіту пакуль не паведамляюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?