Пра гэта ён сказаў у чацвер на сустрэчы міністраў абароны краін Еўрасаюза, піша ТАСС.

«Мы будзем абмяркоўваць Расію. Мы зафіксавалі адвод часткі расійскіх вайскоўцаў ад мяжы з Украінай, аднак дзясяткі тысяч расійскіх вайскоўцаў застаюцца каля яе і ва Украіне (у Крыме), — заявіў генеральны сакратар. — Агулам застаецца значная расійская вайсковая прысутнасць у рэгіёне, там застаецца значна больш расійскіх войскаў, чым да нядаўняга абвастрэння сітуацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0