Праязныя білеты тэрмінам на паўмесяца на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам будуць уведзеныя з 1 жніўня.

Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў філіяле «Агенцтва па распаўсюдзе білетнай прадукцыі» КУП «Мінсктранс».

Цэны будуць наступныя:

Br12 460 — на адзін від транспарту (аўтобус, тралейбус, трамвай, метро). Для параўнання праязны на месяц цяпер каштуе 23 670.

Br16 620 — на аўтобус‑экспрэс; праязны на месяц цяпер каштуе 31 570/

Br16 620 — на два віды транспарту (аўтобус‑тралейбус, аўтобус‑трамвай, аўтобус‑метро і г.д.); праязны на месяц цяпер каштуе 31 570,

Br19 820 — на тры віды транспарту; праязны на месяц каштуе — 37 660.

Br22 430 — на чатыры віды транспарту. Праязны ена месяц каштуе — 42 610.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0