Нагадаем, падставай для ліквідацыі культавай культурніцкай прасторы Горадні стала выстаўленне ў ёй карціны Алеся Пушкіна, у якой нібыта знайшлі прыкметы прапаганды нацызму.

«Цэнтр гарадскога жыцця» працуе ў Гродне амаль 5 гадоў, і за гэты час стаў культавым месцам для творчых асобаў. Гэта прастора, якая гуртуе актыўных, ініцыятыўных людзей, месца, дзе папулярызуецца беларускасць і пашана да свайго. За час працы пляцоўкі тут адбыліся больш за 250 культурніцкіх і асветніцкіх імпрэзаў, 35 выставаў, больш за сотню прэзентацыяў, творчых сустрэчаў, майстар-класаў, некалькі вялікіх фестываляў, такіх як кінафестываль «Watch Docs» і фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova», навуковыя канферэнцыі, канцэрты, прэзентацыі кніг і сустрэчы з літаратарамі.

У 2020 годзе Цэнтр гарадскога жыцця прапанаваў сваю пляцоўку для збору і працы валанцёраў «ByCovid», якія дапамагалі гарадзенскім медыкам у барацьбе з пандэміяй каранавіруса. 

19 сакавіка 2021 года ў Цэнтры адчынілася выстава мастака Алеся Пушкіна «Пушкін у Горадні», на якой былі выстаўленыя мастацкія прапановы роспісаў гродзенскага Старога замку і творы мастака розных гадоў. Пракурор горада Уладзімір Клішын палічыў, што адна з працаў (партрэт удзельніка антысавецкага падполля Яўгена Жыхара) парушае заканадаўства «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» і запатрабаваў ліквідацыі Цэнтра. Супраць А. Пушкіна заведзена крымінальная справа (арт.130), ён — за кратамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0