Гэтая рыба з вострымі чорнымі зубамі і велізарным адросткам на галаве можа нагадваць міфічную пачвару, але яна цалкам рэальная. Такую жывёлу даўжынёй 45 сантыметраў знайшоў ў апошнюю пятніцу наведвальнік аднаго з каліфарнійскіх пляжаў.

Ціхаакіянская футбольная рыба, як яе клічуць біёлагі, належыць да атрада Вудзільшчыкападобных і звычайна жыве на глыбіні каля 900 метраў. Знайсці такую жывёлу на паверхні акіяна — рэдкая з’ява. Навукоўцы пакуль не ведаюць, што магло яе выклікаць, піша Guardian.

Пасля знаходкі рыбу замарозілі, і цяпер, хутчэй за усё, яна трапіць у музей прыродазнаўства акругі Лос-Анджэлес. Там ужо ёсць тры экзэмпляры ціхаакіянскай футбольнай рыбы, але яны захаваліся значна горш.

Упершыню асобіна гэтага віду была знойдзеная ў 1833 годзе — яе вынесла на бераг Грэнландыі. Большая частка інфармацыі пра гэты від якраз стала даступная навукоўцам праз вывучэнне мёртвых рыб, якія нейкім чынам апынуліся на беразе. Але ў апошнія гады даследчыкі атрымалі магчымасць бачыць ціхаакіянскую футбольную рыбу ў яе звычайных умовах існавання. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0