Прэзідэнт ПАРЕ Луіс Марыя дэ Пуч лічыць, што Беларусі не былі высунутыя жорсткія патрабаванні для аднаўлення статусу спецыяльназапрошанай у арганізацыі.

“Змяненне ў выбарчае закандаўства – доўгая справа, яе нельга вырашыць за адну ноч. Тут трэба працаваць па схеме крок за крокам. Увесці ж мараторый на смяротнае пакаранне за адну ноч можна. Мы нават не патрабуем адмысловага закону”, – адзначыў іспанец.

Спадар дэ Пуч адзначыў, што некалькі месяцаў таму ў Страсбурзе сустракаўся з спікерам беларускага парламенту Уладзімірам Андрэйчанкам. Прэзідэнт ПАРЕ запланаваў візіт у Беларусь цягам бліжэйшага паўгоду. “Калі ў гэты тэрмін я прыеду ў Мінск, значыць справы ідуць добра”, – зазначыў дэ Пуч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?