У паліцыю звярнуўся сведка, які расказаў, што невядомы кінуў у агонь каля абеліска «Тым, хто адстаяў Айчыну» тэлевізар.

Супрацоўнікі патрульна-паставой службы затрымалі падазраванага па гарачых слядах, ім аказаўся 32-гадовы мужчына. Вынікі медыцынскага агляду паказалі, што затрыманы ўжыў наркотыкі.

Распачатая крымінальная справа за вандалізм, з падазраванага ўзялі падпіску аб нявыездзе.

У студзені ў Стаўрапальскім краі Расіі распачалі справу аб апаганьванні пасля таго, як у сацыяльных сетках з'явілася відэа, на якім малады чалавек танцуе ля Вечнага агню лезгінку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0