Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў 12–13 верасьня зьбіраецца правесьці XI Зьезд, які адначасова будзе ўстаноўчым, з мэтаю атрымаць афіцыйную рэгістрацыю. На Зьезьдзе будзе прымацца рашэньне аб стварэньні грамадзкага аб’яднаньня і прымацца Статут. Запрашаем усіх студэнтаў далучыцца да рэгістрацыі арганізацыі!

Для гэтага трэба да 9 верасьня запоўніць анкету, даслаць яе на адрэсу [email protected] і пацьвердзіць жаданьне стаць заснавальнікам арганізацыі, а таксама сваю прысутнасьць на ўстаночым зьезьдзе. На гэтую ж адрэсу можна дасылаць усе пытаньні. Падрабязьней пра місію, мэты ды кірункі дзейнасьці – на сайце www.zebest.info.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?