У Мiнску на прыпыначным пункце «Праспект Незалежнасцi» ў дарожна‑транспартнае здарэнне 23 чэрвеня трапiлi два трамваi — сутыкнулiся машыны маршрутаў №3 i №1.

Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс‑сакратар Мiнскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Лапанiк, аварыя зафiксавана ў 10:45.

У абодвух трамваях у момант сутыкнення знаходзiлася 25 пасажыраў, двое з якiх пацярпелi.

Прычым, пацярпелi пасажыры маршруту №3. Пасля медыцынскага абследавання абодва былi адпушчаны дадому. Затрымка ў руху склала каля 20 хвiлiн. Разбор здарэння праводзiць камiсiя КУП «Мiнсктранс» i ДАІ.

Ігар Грышын, Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0