На Цнянскім вадасховішчы ў Мінску затрымалі раварыстаў.

Паводле інфармацыі відавочцаў, людзей на чатырох мікрааўтобусах павезлі ў Савецкае РУУС «для высвятлення».

Праваабаронцам паведамілі, што сярод затрыманых — 23-летні Канстанцін Сямёнаў. Прозвішчы іншых затрыманых высвятляюцца.

Вядома, што затрыманыя — ўдзельнікі MINSK FIXED GEAR. Сёння ў гэтым месцы павінен быў адбыцца Toure de Tsna. Паведамляецца, што адзін чалавек быў затрыманы за майку «АнтиЛукашенко».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0