Фота flickr.com.

Фота flickr.com.

Эксперымент, што дазволіў зрабіць такія высновы, правялі навукоўцы з Універсітэта штата Фларыда. Падчас яго дваццаці молат-рыбам, прадстаўніцам сямейства молатагаловых акул, былі створаныя магнітныя ўмовы, якія імітавалі ўмовы ў геаграфічных пунктах за сотні кіламетраў ад Фларыды, піша Guardian.

Калі акулам праз магнітныя сігналы паказвалі, што яны знаходзяцца на адлегласці ў 600 кіламетраў на поўдзень ад Фларыды, рыбы пачыналі плыць на поўнач, нібыта спрабуючы вярнуцца дахаты. Таму можна зрабіць выснову, што акулы могуць адчуваць розніцу паміж рознымі геаграфічнымі лакацыямі, і, хутчэй за ўсё, ім дапамагае ў гэтым інфармацыя, атрыманая праз узаемадзеянне з магнітным полем Зямлі.

Фларыдскія даследчыкі лічаць, што ўнутраная навігацыйная сістэма молат-рыб, хутчэй за ўсё, існуе і ў іншых акул. Бо было б дзіўна, калі б толькі адзін від акул з тых, што падарожнічаюць на вялікія дыстанцыі, меў бы ўспрымальнасць да магнітнага поля.

Яшчэ ў 2005 годзе былі зафіксаваныя незвычайныя перамяшчэнні асобіны вялікай белай акулы. Драпежніца праплыла ад Паўднёвай Афрыкі да Аўстраліі і назад, рухаючыся амаль па прамой лініі. Ужо тады навукоўцы пачалі схіляцца да таго, што акулы, як і марскія птушкі, амары і чарапахі, здольныя ўспрымаць магнітнае поле і кіравацца атрыманай праз яго інфармацыяй, каб не заблукаць падчас падарожжаў. Аднак раней гэтую тэорыю амаль не даследавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0