Паводле слоў работнікаў прадпрыемства, працоўнымі днямі будуць аўторак, серада і чацвер.

Цяпер МТЗ працуе ў рэжыме чатырохдзёнкі. Ходзяць таксама чуткі, што значнай частцы завадчан будзе прапанавана ўзяць адпачынак у жніўні за свой кошт.

Такую інфармацыю ў адміністрацыі прадпрыемства, зрэшты, не пацвярджаюць. Намеснік дырэктара МТЗ Васіль Тымановіч заявіў інтэрнет‑рэсурсу «Мы»: «Чуткі чуткамі, а мы працуем у нашым рэжыме». Паводле яго слоў, выпускаецца ўся прадукцыя, на якую маюцца заказы.

Між тым, паводле звестак Белстата, запасы трактароў на 1 чэрвеня 2009 года дасягнулі 5,3 тыс. штук.

За год яны ўзраслі ў 3,1 разу. Цяпер запасы перавышаюць сярэднямесячны аб’ём вытворчасці амаль у 1,3 разу. Некалькі здымае вастрыню сітуацыі нядаўна падпісаны ў Ашхабадзе кантракт аб пастаўках 1,5 тыс. трактароў на 33 млн. долараў у Туркменістан.

На здымках — такую колькасць новенькіх трактароў «Беларусь» могуць штодзённа назіраць мінчане, якія праязджаюць праз мост на вуліцы Ваўпшасава, да якой прымыкае тэрыторыя МТЗ.

Дзмітры Ярмак, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0