Грамадства

«У калоніі высаджвала васількі»: першае інтэрв'ю Кацярыны Барысевіч на волі

Сёння раніцай вызвалілі нашу калегу Кацярыну Барысевіч — агулам за кратамі яна правяла паўгода. З гомельскай калоніі, дзе Каця знаходзілася апошнія тры дні, яна выйшла ў добрым настроі. Недалёка ад будынка яе сустракалі некалькі сяброў і калегаў. Родныя чакаюць Кацю дома — у Мінску. Першай Каця патэлефанавала дачцэ Дашы і папрасіла ў яе прыгатаваць любімыя сырнікі, а маме замовіла катлеты. На вуліцы моцны дождж, але, кажуць, гэта добрая прыкмета, піша Tut.by.

Tut.by

— Белы бэз, якое ўсё зялёнае, — не стрымлівае эмоцый Каця, гледзячы па баках.

У гомельскую калонію нашу калегу прывезлі тры дні таму. Гэтай ноччу, кажа Каця, яна ўпершыню выспалася, хоць прачнулася, вядома, рана — вельмі чакала вызвалення.

— Мяне загадзя папярэдзілі, што сёння раніцай я выйду, таму з 4-5 раніцы я чакала, калі мяне паклічуць — і ўсё, выйду на волю, — бадзёрым голасам распавядае Каця. — Я да гэтага перахварэла, але займалася спортам, гадзіну ў дзень, як належыць, дыхала свежым паветрам.

— Чаго зараз хочацца больш за ўсё?

— Абняць блізкіх і родных, з'есці маміных сырнікаў і баршчу. А яшчэ больш за ўсё хочацца паехаць у сваю вёску і вырошчваць кветкі. Дарэчы, у калоніі я папрасіла сабе хоць нейкую працу. Мне далі высаджваць календулы і васількі. Атрымала неверагоднае задавальненне.

На тры дні Каці выдалі спецыяльную форму — сімпатычную сукенку ў кветачкі, пінжак, касынку і ватоўку, на выпадак, калі будзе холадна.

Пасля вызвалення Каці журналісты адразу адзначылі, што справа на майцы ў дзяўчыны жоўтая нашыўка з яе прозвішчам.

— Гэта значыць, што ты палітвязень? — спыталі мы.

— Гэта значыць толькі тое, што я была ў калоніі, — патлумачыла журналістка. — Я яе [жоўтую бірку] сама прышывала.

Калі Кацю этапавалі з Жодзіна ў Магілёў, а потым з Магілёва ў Гомель, яе перавозілі кайданках. Але пры гэтым супрацоўнікі былі максімальна карэктныя.

Не магу сказаць, што да мяне было нейкае асаблівае стаўленне, — адказала Каця. — Але ў мяне была карычневая картка, як у чалавека, схільнага да экстрэмізму. Усіх такіх зняволеных перавозяць гэтым чынам. Са мной былі дзве жанчыны, якія асуджаныя за забойства. У іх тэрміны 9-10 гадоў. Яны жартавалі, што ехалі проста, спакойна, а як экстрэміст (або схільная да экстрэмізму) ехала ў кайданках.

Каментары

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы2

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

«Рыхтуюцца да вайны, а генератары не ў стане купіць». Што расказваюць пра сітуацыю ў Мазыры мясцовыя жыхары3

Зямля ўвайшла ў метэорны паток Персеідаў. Дзе і калі пабачыць гэту незямную прыгажосць?

Прэс-сакратар польскага МЗС пра адносіны з Беларуссю: Чакаем першага рэальнага кроку з беларускага боку8

У мінскім парку Чалюскінцаў забаранілі ездзіць на шэрынгавых электрасамакатах

Чарга з аўтобусаў перад пераходам «Каменны Лог» рассмакталася2

Стала вядома, куды ўладкаваўся былы гендырэктар МТС Уладзіслаў Андрэйчанка6

Страты расійскай арміі ў 2024-м значна выраслі. Памірае 200-250 байцоў за дзень16

У Байдэна дыягнаставалі каранавірус1

788 украінскіх вайскоўцаў зніклі без вестак у баях за сяло Крынкі Херсонскай вобласці6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы2

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →