Кампанія Google прадставіла інструмент, які з дапамогай штучнага інтэлекту дыягнастуе на прадстаўленых карыстальнікамі фота хваробы скуры, валос і пазногцяў. Акрамя фота, для правільнай дыягностыкі карыстальнікам трэба адказаць на некалькі пытанняў. Цяпер праграма праходзіць апошнія стадыі распрацоўкі, але ўжо зараз яна афіцыйна сертыфікаваная ў Еўропе для выкарыстання ў медычных мэтах.

Новы дадатак можа распазнаць 288 розных хвароб, але яго нельга разглядаць як замену прафесійнай дыягностыкі і лячэння. Тым не менш, з яго дапамогай можна будзе лепей кантраляваць працэс лячэння пацыента, піша ВВС.

Каб навучыць штучны інтэлект распазнаваць хваробы, спатрэбілася тры гады і 65 тысяч здымкаў з сімптомамі ўжо дыягнаставаных хвароб. Акрамя гэтага, праграма «вучылася» распазнаваць сімптомы па мільёнах фота людзей з пазнакамі на скуры, якія выклікалі ў іх клопат, і па тысячах фота здаровай скуры ўсіх колераў.

Стваральнікі дадатка распрацавалі яго такім чынам, каб пазбягаць пастаноўкі трывожных дыягназаў, напрыклад рака скуры. Замест гэтага людзям прапануюць звярнуцца да доктара, каб праверыць пазнаку на скуры, якая можа быць прызнакам злаякаснага ўтварэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0