Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні ДАІ УУС Мінаблвыканкама, у буйным ДТЗ з удзелам маршрутнага аўтобуса ў пасёлку Гатава пад Мінска пацярпелі 11 чалавек.
Каля 12:30 аўтобус №85 сутыкнуўся з МАЗам, які быў нагружаны пяском. У выніку сутыкнення аўтобус з’ехаў у кювет, а грузавік перакуліўся.
Загінулых няма, 13 пасажыраў аўтобуса дастаўленыя ў бальніцу.
Цяпер на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ.