БелТА

БелТА

«Мяркую, што рэферэндум не справакуе новую хвалю пратэснай актыўнасці. Па сутнасці справы, так, спробы такія робяцца, у тым ліку з-за мяжы, збеглымі грамадзянамі нашай краіны, заклікі раздаюцца, але яны не знаходзяць асаблівай падтрымкі сярод насельніцтва», — цытуе словы кіраўніка адміністрацыі ТАСС.

Сергеенка паведаміў, што грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі стабілізаваная, але па-ранейшаму захоўваюцца рызыкі і пагрозы дэстабілізацыі.

«Многія пагрозы носяць досыць схаваны характар. Але для гэтага ў нас у краіне ёсць падрыхтаваныя людзі і спецыялісты, якія займаюцца на стадыі падрыхтоўкі магчымых правакацый і злачынстваў», — адзначыў ён.

Сергеенка лічыць, што «выключаць нельга нічога».

Па словах кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, трэба быць гатовымі да адбіцця любых правакацый і спынення любых замахаў на канстытуцыйны лад Беларусі, на жыццё кіраўніка дзяржавы і вышэйшых службовых асоб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0