За «Нашым домам» стаіць Вольга Карач, адна з блогераў, якая жыве ў Вільні. «Кааліцыя ствараецца па прынцыпе роўнасці, а ў «баявой» абстаноўцы будуць бачныя больш актыўныя члены каманды, якія і стануць лідарамі, увойдуць у склад часовага ўрада. Пасля канчатковай дамоўленасці аб палітычным суб'екце плануецца запуск рэкламы сілавога блока, які людзі змогуць падтрымаць фінансава», — адзначыла Вольга Карач.

Хто ж увойдзе ў гэтую кааліцыю? Называюцца наступныя арганізацыі — «Буслы ляцяць», Дружыны народнай самаабароны (ДНС), а таксама Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі (АГСБ). Гэта ўсё дастаткова малалікія суполкі ў тэлеграме. Яны пазіцыянуюць сябе ў якасці радыкалаў і не згодныя з той палітыкай, што праводзіць Ціханоўская.

Той жа ДНС і «Буслы ляцяць» на сваіх старонках у сацыяльных сетках актыўна піярыў арыштаваны па справе змовы супраць Лукашэнкі Юрась Зянковіч. Усе гэтыя суполкі пазіцыянуюць сябе ў якасці «сілавікоў», але вельмі цяжка меркаваць, ці ёсць там сапраўды сілавікі, дзейныя ці хаця б былыя.

«Невялікія рознагалоссі ёсць, але ўсім зразумела адно і ў чым усе сыходзяцца — трэба як мага хутчэй выпусціць усіх зняволеных па палітычных матывах, максімальна хутка правесці новыя выбары. Увосень дадасца яшчэ адно важнае і складанае пытанне — ацяпляльны сезон, таму трэба паспець завяршыць справы да гэтага перыяду», — пракаментавала Карач.

Таксама кіраўніца «Нашага дома» кажа, што будзе рада далучэнню да кааліцыі Святланы Ціханоўскай. Чамусьці праз пару гадзін гэтае паведамленне паўсюль пазнікала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?