Як паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама, 11 мая 39-гадовы магілёвец ішоў са сваёй маці з могілак у раёне вёскі Вялікая Бароўка. На прасёлкавай дарозе ім насустрач ехаў аўтамабіль «Аўдзі». Ён спрабаваў аб'ехаць ямы і праехаў блізка каля пешаходаў. Магілёўца гэта раззлавала, ён ударыў кулаком па шкле.

Кіроўца аўто выйшаў, паміж мужчынамі завязалася бойка. Кіроўца «Аўдзі» узяў у салоне прадмет, падобны на пнеўматычны пісталет і некалькі разоў стрэліў у мужчыну. Потым ён сеў у аўто і паехаў.

Мужчына звярнуўся ў міліцыю. Машыну знайшлі ў той жа дзень. Яе гаспадаром аказаўся 55-гадовы мясцовы жыхар. Прадмет, з якога ён страляў, канфіскавалі і адправілі на экспертызу.

Распачатая крымінальная справа за хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0