Пачынаючы ад 1 верасьня 2009 году, «Радыё Швэцыя» спыняе вяшчаньне на беларускай мове.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Міжнароднага каналу Швэдзкага нацыянальнага радыё (у гэты канал уваходзіць і «Радыё Швэцыя») Інгемар Лёфгрэн. Па словах спадара Лёфгрэна, Швэдскае радые:

Зрабіла цяпер выбар на карысьць вяшчаньня на адной з вялікіх эўрапейскіх моваў, а менавіта – расейскай, тым больш, што гэта мова, якую разумеюць і ў Беларусі».

Па словах адказнай за дыстрыбуцыю міжнародных праграмаў Швэдзкага радыё Эле-Кары Хойберг, на прыняцьце рашэньня паўплывала і агульная сытуацыя з вяшчаньнем на кароткіх хвалях, якія не разглядаюцца цяпер як «медыюм будучыні»:

Меркаваньне прадусара беларускіх праграмаў «Радыё Швэцыя» Дзьмітрыя Плакса.

«Я, вядома, расчараваны гэтым рашэньнем кіраўніцтва Швэдзкага радыё, бо я ў свой час распачынаў гэтую працу і так сталася, што я ёсьць ці быў заснавальнікам вяшчаньня са Швэцыі па-беларуску.

Канечне мне непрыемна, што гэтае вяшчаньне цяпер ужо, можна лічыць, скасаванае. Чаму гэта адбылося менавіта цяпер? Гэтае пытаньне насамрэч не да мяне. А я асабіста лічу, што гэта зьвязана найперш з тым, што цяпер праграмы такога , так бы мовіць, дэмакратычнага накірунку ўжо ня ёсьць актуальнымі , бо ідзе і прыйшло ўжо значнае пацяпленьне ў адносінах паміж аб'яднанай Эўропай і Беларусьсю. І вось такія праграмы пэўна ня так патрэбныя, як былі пяць гадоў таму».

Аляксей Знаткевіч: «На Вашую думку ўжо няма шанцаў, што адновіцца вяшчаньне ці хутчэй працягнецца ад 1 верасьня?»

Плакс: «Я думаю, што шанцаў такіх няма. Адзінае, што да гэтага можа прывесьці нейкая хваля абурэньня з Беларусі, каб кіраўніцтва Швэдзкага радыё неяк зразумела... Але мне падаецца, што такой хвалі чакаць ня варта, і ня думаю, што ёсьць нейкія шанцы чакаць».

Перадачы па-беларуску гучалі ў эфіры «Радыё Швэцыя» ад 2004 году.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?