Учора падчас сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі парламентарыі абмеркавалі магчымасць увядзення адзінага дня галасавання на выбарах дэпутатаў усіх узроўняў.

Старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, член Савета Рэспублікі, член так званай канстытуцыйнай камісіі Наталля Якубіцкая падкрэсліла, што пры падтрымцы грамадзянамі праекта абноўленай Канстытуцыі на рэферэндуме паўнамоцтвы дэпутатаў, абраных у склад мясцовых саветаў, у студзені 2022 года працягнуцца да адзіных выбараў у Нацыянальны сход і мясцовыя саветы. Гэта значыць да лістапада 2023 года.

Ініцыятыва па ўвядзенні адзінага дня галасавання на выбарах дэпутатаў усіх узроўняў дазволіць «надаць стабільнасць палітычнай сістэме». Пра гэта заявіў сябра Канстытуцыйнай камісіі Сяргей Сівец у эфіры БТ.

Член Палаты прадстаўнікоў у эфіры СТБ Валянцін Семяняка заявіў:

— Сёння, прымаючы рашэнне аб тым, каб, падкрэсліваю, заканадаўчым чынам забяспечыць падаўжэнне паўнамоцтваў дзеючых дэпутатаў мясцовых саветаў, мы разумелі, што гэтая мера не проста правільная, але гэта мера, выкліканая часам.

Нагадаем, па цяперашняй Канстытуцыі мясцовыя саветы выбіраюцца на 4 гады, такім чынам, выбары меліся прайсці не пазней за пачатак 2022 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру