Выбары прайшлі згодна з законнымі працэдурамі, абвясціў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў, працягнуўшы такім чынам руку сяброўства іранскаму прэзідэнту Махмуду Ахмадзінеджаду.
Расія лічыць правільнымі крокі, якія робіць Тэгеран у наяўнай сітуацыі. Пра гэта заявіў у чацвер у Швейцарыі кіраўнік расійскага МЗС пасля перамоваў са сваёй швейцарскай калегай Мішлін Кальмі‑Рэй.
«Мы перакананыя, што ўсе пытанні, звязаныя з выбарамі, павінны вырашацца на аснове іранскіх законаў, у адпаведнасці з працэдурамі, якія гэтымі законамі прадугледжаныя. Як я разумею, усё так і адбываецца», ‑‑ адзначыў расійскі міністр.