Характэрна, што ісландская група Daði og Gagnamagnið не выступала ўжывую з-за таго, што адзін з членаў калектыву атрымаў станоўчы тэст на каранавірус. Падчас паўфіналу паказалі запіс рэпетыцыі.

А прадстаўніца Малдовы Наталля Гардзіенка выканала самую доўгую ноту ў гісторыі «Еўрабачання» — яна доўжылася 17 секунд/

Усяго ў другім паўфінале ўзялі ўдзел прадстаўнікі 17 краін.

65-ы конкурс «Еўрабачанне» праходзіць у Ратэрдаме пад слоганам «адкрыйся» (Open Up). Пераможца вызначыцца ў фінале 22 мая.

Чытайце таксама: Вызначыліся першыя 10 фіналістаў Еўрабачання. Сярод іх — Літва, Расія, Украіна і магчымыя пераможцы: Мальта і Кіпр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?