Адзначаецца, што платформа цяпер шукае чалавека, які б узначаліў нагляд за яе пашырэннем у сферы відэагульняў. Звязана гэта з ростам папулярнасці гэтага сегмента забаў падчас пандэміі.

Адзін з варыянтаў — стварэнне сэрвісу накшталт Apple Arcade. Плануецца, што ў гульнях не будзе рэкламы.

Гэта не першыя спробы платформы ўвайсці ў сферу відэагульняў. Раней яна эксперыментавала з інтэрактывам, у прыватнасці ў сваім серыяле «Чорнае люстэрка», дзе гледачы маглі выбіраць, што персанаж будзе рабіць далей. Таксама былі створаны гульні па матывах серыялаў «Вельмі дзіўныя справы» і «Папяровы дом».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0