Фота: eurovision.tv

Фота: eurovision.tv

У конкурсе перамог італьянскі гурт Måneskin з песняй Zitti e buoni («Ціхія і добрыя»).

На другім месцы — Барбара Праві з Францыі з песняй Voilà.

Трэцяе месца ў канкурсанта ад Швейцарыі Gjon's Tears (сапраўднае імя — Г'ён Мухарэмай).

У фінале бралі ўдзел пераможцы паўфіналаў з Нарвегіі, Ізраілю, Расіі, Азербайджана, Мальты, Літвы, Кіпра, Швецыі, Бельгіі, Украіны, Албаніі, Сербіі, Балгарыі, Малдовы, Партугаліі, Ісландыі, Сан-Марына, Швейцарыі, Грэцыі і Фінляндыі. А таксама — прадстаўнікі краін, што стаялі ля вытокаў «Еўрабачання»: Італія, Германія, Францыя, Вялікабрытанія і Іспанія. І Нідэрланды, дзе праходзіць конкурс.

Белтэлерадыёкампанія адмовіліся трансляваць «Еўрабачанне», але жывую трансляцыю можна было паглядзець на YouTube-канале конкурсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0