Раман Пратасевіч, фота «Вясны»

Раман Пратасевіч, фота «Вясны»

Рамана Пратасевіча затрымалі пасля аварыйнай пасадкі самалёта, які ляцеў з Афінаў у Вільню.

Блізкія Рамана даведаліся аб затрыманні сына з телеграм-каналаў. Бацькам было вядома, што Раман павінен быў ляцець з Афінаў сёння [23 мая], але яны не ведалі, якім рэйсам і куды менавіта ён прыляціць. А даведаўшыся з навін аб пазапланавай пасадцы ў Мінску самалёта з Афінаў, западозрылі нядобрае.

— Калі даведаліся інфармацыю аб тым, што самалёт рэйса Афіны — Вільня здзейсніў пасадку ў Мінску, у нас закралася падазрэнне, што нешта тут не так. Мы падумалі, што гэтым рэйсам мог ляцець наш сын. Так і аказалася. Далей мы з телеграм-каналаў даведаліся, што яго затрымалі, — распавёў бацька Рамана.

Дзмітрый пазнаў сына на фатаграфіі, апублікаванай у тым ліку ў телеграм-канале Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС (пазней фатаграфія ў гэтым телеграм-канале была выдаленая).

Што з блогерам цяпер і дзе ён знаходзіцца, бацькі не ведаюць, афіцыйна ім нічога не паведамілі, а тэлефон Рамана Пратасевіча недаступны.

У Грэцыю Пратасевіч ездзіў у адпачынак, кажуць бацькі. Пра яго месцазнаходжанне ведала абмежаванае кола людзей.

— Гэта была выключна наша інфармацыя. Ён нікому не хацеў казаць. І ад нас ніхто не мог даведацца, што нам вядома, дзе знаходзіцца наш сын.

Раман Пратасевіч — 26-гадовы беларускі актывіст, блогер і рэдактар каналаў, прызнаных у Беларусі экстрэмісцкімі. У лістападзе мінулага года Следчы камітэт Беларусі завёў супраць Пратасевіча крымінальныя справы па некалькіх артыкулах.

Ён праходзіць абвінавачаным па артыкуле 293 КК («Масавыя беспарадкі»), артыкуле 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») і артыкуле 130 КК («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці»). Акрамя таго, у КДБ яго ўнеслі ў пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. Таксама Раман быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0