У Бразіліі ўлетку так горача (цяпер у Рыо - зіма), што людзі купаюцца ноччу і без адзежы,
на фота фотамадэлька Ізабелі Фантана.wordpress.com
Прагноз надвор’я ў Беларусі на 26—28 чэрвеня.
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 26 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўночна‑ўсходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с, у паўднёвых раёнах пры навальніцах узмацненне да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 13—19°C, днём плюс 17—24°C, па Брэсцкай і Гомельскай абласцях плюс 25—30°C.
У Мінску 26 чэрвеня будзе воблачна з праясненнямі. Часам дождж, магчыма навальніца. Вецер паўночна‑ўсходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 14—16°С, днём плюс 18—20°С.
У наступныя двое сутак, 27—28 чэрвеня, у краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.
27 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўночна‑ўсходні 6—11 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 11—17°C, па поўдні да плюс 20°C, днём плюс 20—27°C, па паўднёвым усходзе да плюс 32°C.
28 чэрвеня месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер усходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 13—20°C, днём плюс 22—29°C, па поўдні да плюс 32°C.
У Мінску 27 чэрвеня будзе воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўночна‑ўсходні 5—10 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 14—16°С, днём плюс 23—25°С.