Паводле следства, днём 23 мая паступіла інфармацыя аб мініраванні самалёта, які ажыццяўляў рэйс па маршруце Афіны — Вільня. Для праверкі атрыманых звестак самалёт прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

На месца здарэння прыбылі сапёрна-піратэхнічная група і следча-аператыўная група. Выбуховых прылад не выяўлена.

Кастрычніцкім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа па факце заведама хлуслівага паведамлення аб небяспецы па ч. 1 арт. 340 КК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0