Ад 25 чэрвеня на летні перыяд адкрываецца маршрут Мінск — Гановер.
Рэйсы з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» будуць выконвацца на самалёце «Боінг 737/500» у чацвяргі і суботы. Час палёту каля двух гадзін.
Павялічыцца таксама колькасць палётаў у Берлін. Ад сёння самалёт «CRJ» будзе лётаць у сталіцу Нямеччыны ў аўторкі, чацвяргі, пятніцы і нядзелі.