Фота pixabay.com.

Фота pixabay.com.

Але сырая ежа, якая не прайшла апрацоўку, можа змяшчаць таксіны. Напрыклад, у складзе няваранай фасолі ёсць лектыны — рэчыва, якое можа выклікаць ваніты і дыярэю, піша ВВС. Яны разбураюцца, калі фасолю вараць.

Каб зрабіць каровіна малако больш бяспечным для спажывання, таксама патрэбная тэрмічная апрацоўка, ці, інакш кажучы, пастэрызацыя. Так называюць награванне малака да высокіх тэмператур, здольнае знішчыць шкодныя бактэрыі. Да Другой сусветнай вайны амаль чвэрць усіх хвароб, што перадаваліся праз ежу і ваду, былі звязаныя з мікраарганізмамі, якія перадаюцца праз малако. Цяпер колькасць такіх хвароб — менш за 1%.

Апрацоўка таксама дапамагае захоўваць у прадуктах карысныя рэчывы. Напрыклад, калі гародніну замарожваюць, у ёй захоўваецца шмат вітаміну С і фоліевай кіслаты.

Часам у апрацаваных прадуктах нават больш карысных рэчываў, чым у больш натуральнай ежы. Гэта актуальна для хлеба і іншых зерневых прадуктаў.

Апрацаваная ежа — напрыклад, кансервы — лепей захоўваецца. У дадатак яна больш даступная па коштах.

Аднак глыбока перапрацаваная ежа — тыя самыя паўфабрыкаты, снэкі і фаст-фуд — наўрад ці нясе карысць для здароўя. Такія прадукты змяшчаюць шмат харчовых дадаткаў, якія могуць шкодзіць стану кішачніка і выклікаць запаленне, якое павышае рызыку праблем з сэрцам. Людзі, што спажываюць глыбока перапрацаваную ежу, таксама схільныя да пераядання, што вядзе да лішняй вагі. З другога боку, пакуль няма дакладных навуковых даных, якія б сведчылі, як канкрэтна гэта працуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0