Па словах дырэктара Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцёма Сікорскага, дыспетчары на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі, і ціску на экіпаж для прыняцця рашэння аб экстраннай пасадцы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск не было.

З аналагічнай заявай выступіў і прадстаўнік Мінабароны, які адзначыў, што дзяжурны экіпаж ВПС Беларусі ўзляцеў ў 13:04, і ў гэты час самалёт Ryanair ужо падаваў сігнал пра бедства, знаходзячыся над Стоўбцамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0