Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі заявіў, што цяжка паверыць, што Расія недатычная да сітуацыі з прымусовай пасадкай пасажырскага самалёта Ryanair у Мінску, але Лондан пакуль не мае дакладных доказаў удзелу Масквы, піша Reuters.

На пытанне ў парламенце аб магчымай датычнасці Расіі да інцыдэнту, міністр замежных спраў Дамінік Рааб сказаў: «У нас няма дакладных дэталяў адносна гэтага».

«Я буду на гэтым этапе вельмі асцярожны ў фармулёўках, таму што, як кажуць, вельмі цяжка паверыць, што падобныя дзеянні могуць быць прынятыя па меншай меры без згоды ўладаў у Маскве, але пакуль нічога невядома», — адзначыў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0