«Гэта зусім не нашы метады, нейкі падазроныя бакі робяць гэта, каб дэманізаваць ХАМАС і перашкодзіць сусветным сімпатыям да палесцінскага народу і яго законнага супраціву».

Нагадаем, раней Мінтранс Беларусі заявіў, што паведамленне аб мініраванні самалёта Ryanair, на якім ляцеў Раман Пратасевіч, прыйшло ад імя салдат палесцінскай групоўкі «Хамас». Яны нібыта пагражалі падарваць бомбу над Вільняй.

У пагрозе ад ЕС патрабавалі спыніць падтрымку дзеянняў Ізраіля, сцвярджае дырэктар дэпартамента авіяцыі Мінтранса Арцём Сікорскі.

Беларускі Мінтранс сцвярджае, што тэкст пагрозы, з-за якой самалёт Ryanair быў пасаджаны ў Мінску, выглядаў так: «Мы, салдаты ХАМАС, патрабуем, каб Ізраіль спыніў агонь у Сектары Газа. Мы патрабуем, каб Еўрапейскі Саюз адмовіўся ад падтрымкі Ізраіля ў гэтай вайне. Вядома, што ўдзельнікі Delfi Economic Forum вяртаюцца дадому рэйсам 4978. У гэты самалёт закладзена бомба. Калі вы не выканаеце нашы патрабаванні, бомба выбухне 23 мая над Вільняй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0