Андрэй Войніч, Дзмітрый Казлоў, Павел Юхневіч, Яўген Афнагель. Фота «Радыё Свабода»

Паўлу Севярынцу прысудзілі 7 гадоў узмоцненага рэжыму за «арганізацыю масавых беспарадкаў». Столькі ж далі Андрэю Войнічу, Яўгену Афнагелю.

Паўлу Юхневічу — 5, Максіму Вінярскаму — 5. Ірыне Шчаснай — 4 гады агульнага рэжыму.

Суд пачаўся 12 мая ў Магілёве. 

Радыё Свабода

Павел Севярынец быў затрыманы амаль год таму, 7 чэрвеня 2020 года.

Асуджаныя ў судзе скандавалі «Беларусь будзе вольнай» і «Верым! Можам! Пераможам!». Гэты момант трапіў на відэа.