Delfi.lv

«Замена сцяга Беларусі — адэкватная палітычная рэакцыя і сігнал, што мы не прызнаём кіруючы рэжым у суседняй дзяржаве», — сказаў кіраўнік дзяржавы ў эфіры мясцовага тэлеканала ТV3, як піша ТАСС.

Рашэнне Беларусі выдварыць з краіны ўсіх латвійскіх дыпламатаў, па словах Левітса, стала рэакцыяй на паслядоўныя дзеянні Латвіі пасля таго, як Беларусь здзейсніла «беспрэцэдэнтнае парушэнне міжнароднага права, якое прадстаўляе пагрозу для міжнароднага авіязлучэння».

Гэты інцыдэнт закрануў і Латвію, паколькі ў экстранна пасаджаным у Мінску 23 мая самалёце ірландскай авіякампаніі Ryanair, які рухаўся маршрутам Афіны — Вільня, таксама знаходзіліся двое грамадзян Рэспублікі.

Прэзідэнт Латвіі падкрэсліў, што Латвія пасля гэтага прасіла ад ЕС рэакцыі на сітуацыю, і Еўрарада дамовілася аб санкцыях у дачыненні да Беларусі. «Мы абараняем міжнароднае права і бяспеку міжнароднай авіяцыі», — адзначыў Левітс.

Нагадаем, што 24 мая дзяржаўны сцяг, вывешаны каля адной з гасцініц у цэнтры Рыгі, дзе пражываюць нацыянальныя хакейныя зборныя, быў заменены на бел-чырвона-белы сцяг. Гэта ўласнаручна зрабілі кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс і мэр Рыгі Марціньш Стакіс.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру