Міхаілу Паўлаву прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Мінска». Адпаведнае рашэнне прынята ў чацвер на сумесным пасяджэнні прэзідыума Мінгарсавета і Мінгарвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У рашэнні адзначана, што такое званне старшыні Мінгарвыканкама ў 2000‑2009 гадах, заслужанаму работніку прамысловасці Беларусі, кандыдату тэхнічных навук прысуджана за вялікі асабісты ўклад у сацыяльна‑эканамічнае, навукова‑тэхнічнае і культурнае развіццё сталіцы Беларусі — горада Мінска, а таксама за ўмацаванне аўтарытэту горада на міжнароднай арэне, падтрымку і развіццё канструктыўнага супрацоўніцтва і ўзаемавыгадных адносін з іншымі гарадамі і рэгіёнамі.

Званне ганаровага грамадзяніна Мінска заснавана 130 гадоў таму. За гэты час яго ўдастоена амаль 30 чалавек. Цяпер высокае званне носяць 14 чалавек, з якіх 11 пастаянна пражываюць у сталіцы.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0